Вясна ўвосень

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Вясна ўвосень
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
Маленькi Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нiчога не бачыць i не чуе. Нават Аленкi не пазнае. I не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калi думае, што нiхто не бачыць яе? А Янку здаецца: шумiць цёмнае мора пад хмарамi. Ад берага адплываюць чорныя караблi, i завозяць яны некуды ў свет усе ягоныя цацкi. Вось салдацiкаў павезлi. Ну хай салдацiкаў. А нашто яны Мiшку забiраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з iм нават не пагуляў. Апошняга павезлi мардастага шчанюка. Той вiшчыць — цёмна ў моры. — Можа, ты хочаш чаго, сынок? — спыталася мама. — Сонейка, — сказаў Янка. Нават вачэй не расплюшчыў. Якое там сонейка! Восень. Льюць шэрыя дажджы. На клёнах дурное лiсце. Дурное, бо даўно яму трэба ўпасцi.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.