Верабей, сава і птушыны суд

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Сказки  Детские    2009 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Верабей, сава і птушыны суд ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Ну вось, давай мы з табой сядзем ды паслухаем, што было калісь. Гэта расказаў мне дзед. А майму дзеду — ягоны дзед. А таму дзеду — яшчэ ягоны дзед. А дзеду нашага дзеда расказалі іншыя разумныя людзі. Так што ўсё гэта праўда.

У тыя даўнія часы птушкі жылі такой самай дзяржавай, як і людзі. Ад дзяржавы той засталася толькі памяць, бо нішто не вечнае на свеце. Але некалі яна была. Былі там свае птушыныя аркестры, свае школы, свае птушыныя суды. А цяпер, сёння, усё птаства толькі слаба-слаба помніць пра тыя часы.

I жыў у той дзяржаве такi сабе шэры верабей. Як i цяпер, шукаў зернейкi, цвыркаў летам i мерзнуў зiмою. I быў такi самы нахабны, як зараз. Толькi што ў тыя часы ён не скакаў адразу абедзвюма ножкамi, а хадзiў, як людзi. Адной лапкай — другой лапкай. Левай — правай. Левай — правай. Раз — два. Раз — два.

Хадзіў сабе і спяваў:

Я — вясёлы верабей, Я — арол-верабей, Вельмі смелы верабей, Верабей, Верабей, Вера — Вера — бей!

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.