Вужыная каралева

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Вужыная каралева
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
Цi далёка цi блiзка, цi нядаўна цi даўно, на той самай зямлi, на якой мы жывема, дагэтуль жылi нашы дзяды — было ўсё гэта. Стаяла на беразе хата старога Яся, стаяла з краю пачынка. А Ясь жыў тут даўно, пасiвелi яго валасы, як грушавы квет, i жонка яго ўжо ў зямлю расцi пачынала. Вырасцiлi яны двух сыноў i дужа дачку хацелi мець, а яе не было. Тужылi яны, тужылi, ды тугою справе не паможаш. Толькi раз неяк пайшла старая Ясiха да блакiтнага возера, сядзела на яго беразе ды ненарокам i заснула. Снiць яна, быццам звесiўся з галiн дрэва вуж з залатою каронаю на галаве, трымае ў роце блакiтную кветку i кажа: — Бяры, мацi, кветку. Толькi глядзi: спарадзiш дачку — аддай яе мне ў жонкi.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.