Нямоглы бацька

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Сказки  Детские    2009 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Нямоглы бацька ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Быў калісьці — так, даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з'явіўся на нашым Небе, — у людзей на зямлі такі паганы звычай: не карміць старых бацькоў.

Дзікія былі людзі. Дзікія-найдзікія. Аж цяпер сорамна ўспамінаць пра іх, такія дзікія. Як убачаць, што маці або бацька больш ахвотна на сонейку грэецца, чым косіць ці жне, дык адразу завозяць іх на калёсах або на санях у глухі лес, пакідаюць трохі ежы і едуць дахаты. А калі тыя хлеб з'ядуць, то або памруць з голаду, або застынуць, або дзікая зверына іх разарве.

Такі быў Закон. І хто Закона трымаўся, таго хвалілі. А хто не трымаўся, таго маглі выгнаць у дзікую пушчу.

Ты пачакай іх да канца вінаваціць. Страшэнна цяжка, у голадзе і холадзе, жылі тыя дзікія людзі. Частыя былі неўраджаі, таму запасаў аніякіх не было і быць не магло. А ўродзіць некалькі гадоў запар — з'явяцца ворагі. І ўжо абы аддай ім, або ляж у сечы. Таму кожныя рукі лічыліся: ці могуць яны яшчэ трымаць касу або меч? А калі ўжо не могуць, калі толькі кавалак да рота нясуць — нашто яны?

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.