Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Лебядзіны скіт

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Сказки  Детские    2009 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Лебядзіны скіт (Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч )
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Даўным-даўно дзень аднойчы ўзышоў не ў сонечным святле, а ў зараве пажараў і чорная копаць паняслася на захад. Гэта рознапляменныя орды ўладара Батыя пайшлі навалай на рускую зямлю. Ішлі, грымя зброяй, кумыцкія сотні, ехалі ў чорных даспехах цёмнікі перад радамі татарскіх палкоў, ехалі на вярблюдах белатварыя жыхары Харэзма, а ззаду іх валакліся вялізныя хурманкі з нарабаваным дабром і белавалосымі паланянкамі. Усё шло як трэба: вучні жрацоў авалодвалі чарамі ў час малпы, іржалі коні, брахалі сабакі ля прапахшых дымам кібітак, гушкалі жанчыны мурзатых дзяцей, якія сачылі касымі вачыма за адбіткам пажару на крывых мячах сваіх бацькоў. Наперадзе яны сустракалі зялёныя палі, хаты ў садах і стракатыя гарады, а ззаду пакідалі толькі чорную пустэчу, па якой як жадаў хадзіў вецер, узнімаючы сталбы попелу. І болей нічога не заставалася на калісьці зялёнай зямлі.

Хмарамі нясліся стрэлы, пыл гарадоў дасягаў неба, жадныя рукі хапалі каляровыя рантухі [1] , табін [2] , саф'янныя кабці [3] , вопратку з каразеі [4] і фалендыша [5] , буркацелавыя [6] рызы папоў і глядзелі на вагонь з затоенай ухмылкай касыя вочы іх уладара. І была абдзёрта зямля балотнай Русі ўшчэнт. Тысячы палонных валакліся на валасяных арканах за канямі, і няма каму было плакаць над руінамі, бо ўся пустая стаяла зямля. І калі яны павярталіся назад — каням іхнім не хапала корму, і шмат якія падалі, і хан разаслаў у розныя бакі сваіх нукераў, каб пашукалі яны пашы для жывёл. Трое не знайшлі нічога, а чацвёрты сказаў, што ён бачыў на поўдзень возера і лясы вакол яго і зялёныя лугі. І толькі стаўшы там, пабачылі на беразе возера скіт, змётаны з шэрых бярвенняў, ля якога завіхаўся нейкі старац.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.