Інтэрв'ю

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Публицистика  Документальная литература    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Інтэрв'ю ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Публицистика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Кожная кніга — частка жыцця

Пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч добра вядомы не толькi беларускаму чытачу. Праўда, знаёмства часцей за ўсё бывае завочным. Уладзiмiра Сямёнавiча не часта ўбачыш на сустрэчах, хаця па характары чалавек ён таварыскi. Проста вельмi шмат часу адбiрае карпатлiвая праца над кожным творам.

I ўсё ж пiсьменнiк выкраiў вольную хвiлiну, каб сустрэцца з прыхiльнiкамi яго творчасцi — работнiкамi нашага аб'яднання. Сустрэча была арганiзавана таварыствам кнiгалюбаў завода “Электронiка”. Многiя чытачы газеты звярнулiся ў рэдакцыю з просьбай задаць Уладзiмiру Караткевiчу шэраг пытанняў, якiя iх цiкавяць. Мы выбралi найбольш тыповыя.

— Уладзiмiр Сямёнавiч, вядома, што ў лiтаратуру Вы прыйшлi як паэт, а потым сталi празаiкам. Чым гэта можна растлумачыць? (В. А. Стасеў, начальнiк ЦЛВТ завода “Электронiка”, Н. А. Мацюшка, iнжынер-канструктар ЭМА).

— Я сутыкаўся з такой думкай: празаiкам быць лягчэй, чым паэтам, рыфма толькi вымотвае душу. У дадзеным выпадку, вiдаць, не заўсёды можна паставiць знак роўнасцi. Ды i навошта? Аднак дазволю заўважыць: верш — гэта не больш складаная рэч, чым празаiчны твор. Некаторыя так жа лёгка пiшуць вершы, як i апавяданнi. Прычым iмкненне “рыфмаваць” звычайна выяўляецца ў пачатку творчага шляху пiсьменнiка. Так жа сама, напэўна, як i ў многіх людзей у раннiм узросце. Адны кiдаюць затым гэты занятак, у iншых ён зацягваецца.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.