Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 1991 

Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі

Ёсць на свеце гарады, якiя, з самага пачатку, радасна i балюча раняць тваё сэрца. Або, калi выславiцца iначай, заражаюць тваю душу вечную тугою па сабе. I не толькi тваю душу. Усякую.

Прага — адзiн з такiх гарадоў. Я думаю аб ёй як многiя i многiя тысячы людзей восемсот… чатырыста… сто год назад… зараз. Я ўжо ведаю, што нiколi не здолею адкiнуць думку аб ёй, што гэты горад будзе вечна i ўладна прыцягваць мяне да сябе. I як першую данiну маёй новай (i старой) любовi да яго, я хачу прынесцi яму сцiплае апавяданне аб адным чалавеку, для якога ён стаў другой духоўнай радзiмай.

Аб Францыску Скарыне (каля 1490 — каля 1551 гг.), вялiкiм беларускiм першадрукары, асветнiку, вучоным, мастаку. Першым сярод усходнiх славян доктары медыцыны. Першым (значна раней за Лютара) перакладчыку "Бiблii" на мову простага чарнарукага народа.

Кнiга "Быцця" — i асвета? Кнiга "Царстваў" — i гуманiзм? Цi не замнога мы бяром на сябе, называючы Скарыну асветнiкам i гуманiстам? Дзеля таго, каб адказаць на гэта, трэба зiрнуць на эпоху, у якую жыў гэты чалавек.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.