Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Артыкулы ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 12 
Год: 1991 

Абдуванчык на кромцы вады

Ёсць у вялікага мастака М. К. Чурлёніса карціна "Спакой". Апалогія раўнавагі. Вялікі светавы акіян настолькі ціхі, што каля самай кромкі вады паспеў пабялець і не абсыпацца абдуванчык.

Спакой даўно. Прарос, зрабіўся маленькім залатым сонцам, пасля — апушыўся, пасля — рассее свой род па ўлонні зямным.

Як у каго, але ў мяне гэтая карціна выклікае адзіную думку: наколькі ж я моцны. Як я ўсё магу. Захачу — сякерай пад камель тысячагадовы дуб. Захачу — разаб'ю вялізны, як хата, валун. Захачу — па бярвенцы, па каменьчыку разнясу першую — лепшую крэпасць. Дзесяткі тысяч рук узводзілі піраміду Хеопса. А ў мяне дзве рукі і (пакуль па іх не далі) шар-баба, дынаміт, мелініт, трасца і хвароба. І — выбуховай сілы папера ад нейкага… гм!.. геадэзіста, што шаша павінна прайсці якраз праз такі і такі будынак, адкрыты кар'ер ляжыць якраз пад каранямі дубовага гаю, які памятае часы Шэкспіра або нават Цэзара.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.