Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Критика  Документальная литература    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Крытыка ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Критика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 1991 

…Будзеш свой сярод чужых

Калі мяне папрасілі напісаць артыкул аб перакладах твораў Байрана на беларускую мову, я не адразу даў згоду, бо недастаткова ведаю мову арыгінала. І ў тым, што вы чытаеце гэтыя радкі, вінавата мая любоў. Любоў да роднай мовы і любоў да Байрана.

Я чытаў творы паэта ў перакладах на іншыя мовы. Чытаў і некалькі дакладных — слова ў слова — празаічных перакладаў ягоных твораў.

Але мне хочацца пагаварыць аб адным: наколькі па-беларуску, наколькі поўна і дакладна гучаць вершы паэта. Ці не супярэчаць яны агульнаму духу мовы, складу думкі? Ці не зрабіў перакладчык з крылаў — купы лахманоў, з каменнай вежы — груды руін? Ці не стаў Байран заікацца?

Практыка нашага перакладу адмяла ўбок шырока распаўсюджаны цяпер сярод паэтаў Захаду дакладны празаічны пераклад сэнсу верша. Бо ён, пакідаючы непарушным "што", незваротна разбурае "як": музыку верша, яго інтанацыі, гучанне слоў і гукаў — усё тое, што складае магію паэзіі, усё, за што мы так пяшчотна яе любім.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.