Казкі Янтарнай краіны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Эссе  Проза    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Паміж латгальскімі азёрамі і Балтыйскім морам ляжыць Янтарная краіна.

I ўсё на гэтай зямлі мае янтарны колер.

I валасы ў людзей, і свежыя зрубы, і нават піва.

I вось у канцы мая, калі цвіце ружовы глог, мне нясцерпна захацелася ўбачыць гэтую краіну.

Калісьці ў казку адпраўляліся пехатою, але цяпер іншы час. Таму я паехаў у мінскі аэрапорт і там абмяняў некаторую колькасць грашовых знакаў на білет "Мінск — Рыга", у якім касірка акуратна прапісала маё прозвішча, забыўшыся чамусьці дапісаць, што мне трыццаць адзін год і што я нежанаты.

Гэтым яна зламысна і падступна сапсавала мне ўвесь палёт, бо я вёз з сабою вялікую ляльку, і сцюардэса, падобная ў сваім венчыку на каралеву Поўначы, глядзела на мяне коса. Але я не крыўдую, усё было цалкам заканамерна: папера ёсць папера.

I вось самалёт нёс і нёс мяне над зямлёю, і скора раскінулася перад вачыма мора. Гэта была Янтарная краіна.

З аэрадрома я імчуся на таксі паміж чысцюткімі і добрымі дамочкамі прадмесця на сустрэчу са стольным горадам Лаймы — Рыгай, другім маім сэрцам.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.