Вязынка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Эссе  Проза    1991 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Мы спазніліся на маладзечанскі поезд і вырашылі ехаць прыгарадным да станцыі "Беларусь", а ўжо адтуль дабірацца як-небудзь да Радашковіч, шукаць Вязынку, дзе нарадзіўся вялікі паэт.

Што ведаў я да таго часу аб гэтай вёсцы?

У памяці паўстаў радок з школьнага падручніка: "…нарадзіўся ў фальварку Вязынка, непадалёк ад мястэчка Радашковічы былога Вілейскага павета".

А што за гэтым радком?

I вось праносяцца невядомыя ўзгоркі, рачулкі з празрыстай вадою, вёскі ў лагчынах. Тут прыгожа, і паступова пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой.

За станцыяй "Беларусь" тыя ж палі без канца, высокія ўзгоркі, парослыя лесам. Родная, мілая зямля!

Удвух з таварышам пускаемся ў невядомыя краі.

Шмат часу "лічым шпалы", спяшаемся туды, дзе лес на двух узгорках расхінаецца і стварае браму ў светлую, залітую сонцам зямлю.

Спёка. Жаўранкі звоняць крыллямі ў шкляное празрыстае паветра. Па краях насыпу смяюцца кветкі: легкадумныя званочкі, сіні, як неба, васілёк, палявая "грэчка", ліпкія смолкі.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.