Белавежская пушча (прадмова да кнігі)

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Белавежская пушча (прадмова да кнігі)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1997 
Прадмова да кнігі На самым захадзе маёй Беларусі ляжыць Белавежская пушча. Гэта адзін з апошніх астравоў таго першабытнага лесу, які пакрываў у старадаўнія часы ўсю Еўропу. Тут зусім не рэдкасць дрэвы ў паўтысячы год. Тут з незапамятных часоў вольна жыве зубр. Магутны, як сама зямля, і старажытны, яе яе запаветныя нетры. Адвечная цішыня. І шолах дрэў. І тупат зубрыных статкаў. Таксама як і ў каменным веку. І побач з гэтым сляды далікатнага любоўнага ўмяшання чалавека: стагі, каб падкарміць узімку звяроў, музей, хаткі егераў, сучасная гасцініца. Для праўнукаў сваіх беражэ чалавек кожную кветку, кожнае дрэва, жывёл і птушак.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.