Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Жанр: Роман  Проза  Современная проза    2005 год   Автор: Наварыч Алесь   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Літоўскі воўк (Наварыч Алесь )
Автор: Наварыч Алесь 
Жанр: Роман  Проза  Современная проза   
Серия:  
Страниц: 48 
Год: 2005 

Раздзел I. У краі русалак і пярэваратняў

1. Пагрызеная лапа, або Ўсё наадварот

Даўно гэта здарылася, да рэвалюцыі яшчэ, нават да японскай, ды і да турэцкіх войнаў. За колішнім польскім бунтам яно адбылося. Дык вось, у Друскеніках, як цяпер кажуць, фешэнебельным на той час курорце — зрэшты, тады панам усё фешэнебельнае было, — пан, пасаджаны ў клетку, пагрыз аднаму ваўку лапу. Так цапнуў, што кіпцюры ў шэрага адскочылі.

Як магло здарыцца, што ў звярынцы не дапільнавалі крыважэрнага чалавечыска і дапусцілі да беднага ваўка? А вось так і здарылася…

У ранішні шпацыр воўк далучыўся да паджарых маладых ваўчыц, якія пазіралі на пана ў клетцы. Воўк быў таксама малады — пад'ярак. Насіў крацястыя панталоны, меў доўгі нос, кончык якога вісеў, бы кропля вадкасці. З нейкай невядомай прычыны маладому ваўку захацелася пагладзіць пана ў клетцы. Пад'ярак прасунуў лапу за прэнты, а пан і цапнуў дурня зубалямі.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.