Цырк на ўсю Эўропу

Альковіч Юстын

Жанр: Рассказ  Проза    Автор: Альковіч Юстын   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Альковіч Юстын 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

У правінцыйным гарадку заезжы цырк пачаў несці страты. Дырэктар цырка Ціцянок што ні рабіў, як ні стараўся — не гараць людзі жаданнем ісці да яго, хоць ты забіся. Шчыра кажучы, а хто туды пойдзе, калі там такое дзеецца. Мяркуйце самі. Канферанс'е (яго функцыі выконвае блазан, былы доктар камумістычных навук Іван Іванавіч Пантановіч) узнёсла аб'яўляе:

— Зараз на арэну выйдзе Ян Чэўскі — чалавек-патрыёт з фенаменальнай памяццю!

У шляхетным фраку і цыліндры на арэну выкочваецца пузаты карлік. Казалі, небарака ў маленстве бомкнуўся галавой, ды так з тае пары і застаўся прыпыленым. Дык вось, карлік з важнецкім выглядам няспешна соўгаецца туды-сюды, размаўляе па дзіцячым мабільніку і заўзята калупаецца ў носе, затым патрыятычна выпівае ажно вядро фанты і надоўга знікае за кулісамі. Зала пачынае шумець, выказваць незадавальненне. Тады зноў з'яўляецца блазан (ці доктар навук — як каму больш падабаецца) і супакойвае:

— Шаноўная публіка! А зараз Ян Чэўскі з уласнага брандспойта патрыятычна замочыць ажно трэці рад!

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.