Ь (Мяккі знак)

Сокалаў-Воюш Сяржук

Жанр: Поэзия  Поэзия    Автор: Сокалаў-Воюш Сяржук   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Сокалаў-Воюш Сяржук 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

I

Быў далёкі і страшны час, Як зляталі з плячэй галовы, Як знішчалі, мо ў соты раз, Нашу памяць і нашу мову. Што я ведаю з тых часоў? Калі быць немагчыма шчырым — Інфармацыю з галасоў, Ледзь нашморганую з эфіру, Пару кніжак хрушчоўскіх год, Зачытаных да латак кволых, Ды маўчання калючы дрот, Што пануе у нашых школах… Ну не верыць жа галасам, Як і культаўскім звонкім одам. Лёс гукнуў: «Разбярыся сам, Хто быў вораг твайму народу…» Колькі розных прайшло сустрэч: Інфарматары, дыверсанты… І над кожным зіхцеўся меч, Кожны — контра, ці проста — анты… Хто ж былі ўладары падзей? — Сведкі, доказы, бланкі, справы Ды нібыта сябры людзей Ад даносчыка да Цанавы. Нейчы лёс дзеля іх — нішто, Свой — усё, бо на тым паўсталі, Пад нагамі — з людзей плато, Над галовамі — бацька Сталін. Нікне вечар, іду дамоў, Думкі чэрап ірвуць на часткі, Быццам вынік усіх размоў Мне навокал здаюцца пасткі. І ў паветры, нібы ядваб, Распрамляючы зноў калені, Вырываюцца з іхніх лап Без віны вінаватых цені.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.