Бычок Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-я! Вось дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!» Дару табе сэрца Дару табе сэрца На чыстай старонцы, Дару табе сэрца — Маленькае сонца. З даверам яго Аддаю ў твае рукі, Без страху і злосці, Без нечай прынукі. Ты толькі на ім Не малюй, калі ласка, Бо сэрца маё Мусіць чыстым застацца.