Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Жанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза    1987 год   Автор: Троепольский Гавриил Николаевич   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Троепольский Гавриил Николаевич 
Жанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 1987 

Раздзел 1. Двое ў адным пакоі

Жаласна і, здавалася, безнадзейна ён пачынаў раптам скуголіць, нязграбна перакочвацца з боку на бок, — шукаў маці. Тады гаспадар браў яго да сябе на калені і ўсоўваў у роцік соску з малаком.

А што ж заставалася рабіць месячнаму шчанюку, калі ён нізвання не ведаў яшчэ ў жыцці, а маці ўсё няма і няма, як ты ні жалься. Таму ён і спрабаваў першыя дні наладжваць сумныя канцэрты. Хаця ўрэшце засынаў на руках у гаспадара ў абдымкі з бутэлечкаю малака.

Але на чацвёрты дзень малы пачаў ужо прывыкаць да цеплыні чалавечых рук. Шчанюкі вельмі скора адзываюцца на ласкавасць.

Імя свайго ён яшчэ не ведаў, але праз тыдзень дакладна вызначыў, што ён — Бім.

У два месяцы ён здзіўлена ўбачыў рэчы: высокі — для шчанюка — пісьмовы стол, а на сцяне — стрэльба, паляўнічая сумка і твар чалавека з доўгімі валасамі. Да ўсяго гэтага ён хутка прывык. Не дзіва было і тое, што чалавек на сцяне не рухаецца: калі не варўшыцца — мала цікавага. Праўда, крыху пазней, пасля, ён не-не ды і паглядзіць: што гэта абазначае — твар вызірае з рамкі, быццам з акенца?

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.