1984

Оруэлл Джордж

Жанр: Социально-философская фантастика  Фантастика  Роман  Проза    Автор: Оруэлл Джордж   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Оруэлл Джордж 
Жанр: Социально-философская фантастика  Фантастика  Роман  Проза   
Серия:  
Страниц: 54 
Год:  

Частка першая

1

Быў халодны і пагодлівы красавіцкі дзень, гадзіннікі білі трынаццаць гадзін. Ўінстан Сміт, утуліўшы галаву ў плечы, спрабаваў схавацца ад злога ветру. Ён праслізнуў праз шкляныя дзверы ў дамовы блок «Перамога», але стаўбур пылу і пяску ўсё ж паспеў увіхурыцца за ім у прачыненыя дзверы.

У калідоры пахла варанай капустай і старымі дываночкамі. У канцы калідора да сцяны быў прыпнуты недарэчна вялікі каляровы плакат. Увесь гэты плакат займаў вялізны — больш за метр ушыркі — твар чалавека гадоў сарака пяці, з чорнымі густымі вусамі і грубавата-прыгожымі рысамі. Ўінстан накіраваўся да сходаў. Выклікаць ліфт не было сэнсу — нават у найлепшыя часы ён працаваў рэдка. Дый да таго ж цяпер удзень электрычнасць выключалася — ішла кампанія эканоміі ў сувязі з падрыхтоўкай да Тыдня Нянавісці. Кватэра была на восьмым паверсе. Ўінстану было трыццаць дзевяць гадоў, над костачкай на правай назе ў яго была варыкозная язва, і таму паднімаўся ён павольна і колькі разоў прыпыняўся, каб адпачыць. І на кожным паверсе з плаката, прычэпленага да сцяны насупраць ліфта, у яго пільна ўзіраўся той самы вялізны твар. Ён нібы пасвіў позіркам кожнага, хто ішоў па сходах. Пад партрэтам стаяў надпіс: «ВЯЛІКІ БРАТ ГЛЯДЗІЦЬ НА ЦЯБЕ».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.