Ферма

Оруэлл Джордж

Жанр: Классическая проза  Проза  Повесть    Автор: Оруэлл Джордж   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Оруэлл Джордж 
Жанр: Классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 15 
Год:  

I

Містэр Джоўнз, гаспадар фермы Мэнар, зачыніў на ноч курнікі, але ён быў такі п'яны, што забыўся пра куранячыя пралазы. Ідучы за кругам святла ад ліхтара, якое скокала з боку ў бок, ён прайшоў, хістаючыся, праз двор, скінуў боты каля тыльнага ўвахода, нацадзіў сабе апошнюю шклянку з бочкі ў каморы і падняўся ў спальню, дзе ўжо храпла місіс Джоўнз.

Як толькі святло ў спальні згасла, ва ўсіх пабудовах на ферме пачалося варушэнне і розрух. Яшчэ ўдзень паўсюль разышлася чутка, што стары Маёр, дыпламаваны кныр сярэдняй белай пароды, прысніў папярэдняе ночы дзіўны сон і хацеў бы пераказаць яго іншым жывёлам. Было дамоўлена, што яны ўсе збяруцца ў вялікім гумне, як толькі ўпэўняцца, што містэр Джоўнз заснуў і не здолее ім перашкодзіць. Старога Маёра (так яго заўсёды называлі, хоць на сельскагаспадарчай выставе ён выступаў пад імем Уілінгдонскі Прыгажун) усе на ферме так глыбока паважалі, што кожны быў гатовы ахвяраваць гадзінаю сну, каб пачуць, што ён меўся сказаць.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.