Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Жанр: Классические детективы  Детективы    1988 год   Автор: Кристи Агата   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Кристи Агата 
Жанр: Классические детективы  Детективы   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 1988 

1

Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоі таксама была сучасная. Вялікія квадратныя крэслы з вострымі кантамі. Сучасны пісьмовы стол, пастаўлены квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькі пажылы чалавек. Яго галава была, па сутнасці, адзіная не квадратная рэч у пакоі. Формай яна нагадвала яйцо. Містэр Эркюль Пуаро чытаў ліст:

«Станцыя: Уімпалі

Тэлеграма: Гэмбара Св. Яна

Містэру Эркюлю Пуаро

Гэмбара Клоўз

Гэмбара Св. Марыі

Уэстшыр

Верасень, 24, 1936

Дарагі сэр,

Узнікла справа, якая патрабуе вялікай далікатнасці і такту. Я чуў добрыя водгукі пра вас і вырашыў даверыць гэтую справу вам. Я маю падставы лічыць, што з'яўляюся ахвярай падману, але па сямейных прычынах не хачу звяртацца ў паліцыю. Я сам раблю пэўныя захады, звязаныя з гэтай справай, але вы павінны быць гатовыя прыехаць сюды адразу ж, як атрымаеце тэлеграму. Буду вам удзячны, калі вы не адкажаце на гэты ліст. Шчыра ваш,

Гервазы Шэвені-Гарэ».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.