Над ракою Арэсай

Купала Янка

Жанр: Поэзия  Поэзия    Автор: Купала Янка   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать

Замест уступу

Шмат злажылі казак, I легенд, і песень Людзі пра балота, Пра сваё Палессе. А не чуў я песні Пра жыццё камуны, Слаўных камунараў, 3 сваёй справы думных. Як яны аддана У глухое далі Для ўсяго Саюза Славы прыбаўлялі. А не чуў я песні I праўдзівых сказаў, Што і камунаркі Йшлі змагацца разам. Як на топкім полі Ў грамадзе рабочай Сіл не шкадавалі I красы дзявочай. А не чуў я песні Пра герояў працы, Змусілі што багну Сабе пакарацца. Як, супроць ідучы Цяжкасцей трывожных, Выйшлі на шлях роўны, Выйшлі пераможна. I не чуў, не чуў я Новых гулкіх песень, Што пяе сягоння Новае Палессе.

Аб мінулым

Крумкач глюгу звесіў Над згніўшай калодай… Прысніла Палессе Мінулыя годы. Былі тут калісьці Багнішчы-балоты, Ў дрыгве прэла лісце, Асокі, чароты… Ідзе чалавек там,— Засмокча смугою, Са стогнам і крэктам Загіне з душою. Звер блукае дзікі Ў пагоды, ў імжакі, Гусей дзікіх клікі, Гадзюкі, вужакі… Мядзведзь смокча лапу Ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Дзік ходзіць з дзічыхай, За ім — табун воўчы. Ўсялякае ліха — Ў дзень белы і ўночы. Там-сям човен вузкі, Нібы дамавіна, Прасунецца ў грузкіх Катлінах-багнінах. Адно з вясной яснай Палессе ускрэсне, Спаткае няшчасна Вясну і прадвесне. Свой спеў салавейка Ў галлі адшчабеча, Аб шчасці жалейка Гаротна ад'енча. Скукуе зязюля Адвечнае ку-ку, Паліча бабуля, Ці шмат яшчэ мукаў. А там зноў магілай Палессе замоўкла, Зноў спіць яго сіла Пад багнай пажоўклай. А людзі? а людзі? — Іх мала-нямала,— Упаўшыя грудзі, Бяда ўслед навалай. Між топкіх багнішчаў, На выдмах пясчаных, Як на папялішчы, Рад хат, бы курганаў. Жывуць людзі ў хатах, Плятуць сабе лапці, Каб з торбай у латах Пайсці жабраваці. Пад шум бесканечны Бярозаў і соснаў Сахой недарэчнай Аруць пясок млосна. Іх розум балота Трымае палонна,— Красуе цямнота, Растуць забабоны. Легенды і казкі Прыгонных законаў Паўзуць мохам вязкім, Багуннем зялёным. Праз леты і зімы Паданне йшло ў векі: — Палешукі мы, А не чалавекі!

Зашумела, загуло…

I

Зашумела, загуло, Бы землетрасенне, На палескае сяло Найшло утрапенне. Люду хмара наплыла, Покліч птушны ўзвіўся, Небам сіняя імгла… Скуль яны ўзяліся? Украінцаў тут гурма Й старобінцаў нашых Набрыло, як на кірмаш, На багнаву пашу. Безлік хлопцаў-звадыяк, Дзядзькаў барадатых,— Пілы вострыя ў руках, Тапары, лапаты. Што-та будзе тут цяпер? «Нічога не будзе!» — Хітра думалі ў чацвер Палескія людзі. А ў нядзелю, чуць зара, Сякеры запелі, Ад лапат балот кара Рвецца ў тошсім целе. Шум і гоман навакол, Як на тым ігрышчы, А лапаты рэжуць дол, А сякера свішча. Рыюць людзі топкі торф У вадзе па пахі, А у жылах бурліць кроў,— Багна ім не ў страхі! Яны знаюць, што ўжо так Не быць, як калісьці, Што пакінуць яны знак Вялікай карысці. За канавай — як струна — Новая канаваі, — Ўсе падобны, як адна, I злева, і справа. Спанаваў звярыну страх, Ад людзей страх гоніць — Па тарфянні, па карчах, За гонямі гоні… На гектары абнялі Канавамі нетры, Далей мераць пачалі Ўжо на кіламетры. Магістралі прад табой — Не змераць і вокам,— Тарфянішча прад сяўбой Блізкай, недалёкай. Магістралі, дрэнажы Шляхі ў багне значаць… Ой, дарэмна варажыў Паляшук няўдачу! Недабачыў паляшук 3 хаты безаконнай Дзён надходзячых без мук, Без трудоў прыгонных. Раскаваў балота з пут, 3 дрыгвы непраходнай Гераічны вольны люд Працаю свабоднай.

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.