Вершы

Новік-Пяюн Сяргей

Жанр: Поэзия  Поэзия    Автор: Новік-Пяюн Сяргей   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Новік-Пяюн Сяргей 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Зорачкі

Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Трэці год як на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не падзеліш нават думак з нікім тут, Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут. Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам з неба на мяне яны глядзяць… Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне Ў маёй роднай — ды далёкай — старане? Ці татулька мой і матанька ўжо спяць? Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?.. Мо й яны пытаюць зорак аба мне, Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? — Калі толькі яны, родныя, ня спяць, Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць, Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет, Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет! І скажэце, каб ня плакаў ні адзін, Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын! Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май, Прыляту тады, як птушка, ў родны край. Беларускай песні роднае пад тон Зааром мы і засеем свой загон. Беларускі гімн свой смела запяём, З новай верай, з новай сілай зажывём! Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць Што, як сёння, будуць ў небе зіхатаць… — Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.