Вершы

Жилка Владимир Адамович

Жанр: Лирика  Поэзия  Поэзия    1998 год   Автор: Жилка Владимир Адамович   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Вершы ( Жилка Владимир Адамович)
Автор: Жилка Владимир Адамович 
Жанр: Лирика  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 1998 

Згінь, нядоля

Згінь, нядоля. Ідзі, прападзі!

Хай адпадзе ланцуг твой ад нас.

Ветрам-бурай змяці, адыдзі!

Ўжо даволі накпіла ты з нас.

Дык ідзі ж, прападзі, каб цябе не было,

Ўжо даволі і так ўсё слязьмі заплыло!

Ох, даўно агонь шчасця пагас.

Дык жа згінь, не пануй ты між нас!

Янка Магутны Многа мінула год, Як завём свой народ, Як мы клічам яго Панам стаць сваяго. Песням, казкам уняць, Старадаўні тон ўзяць, — Тую славу ўскрасіць, Што ў капцах ціха спіць. Путы, ёрмы пазбыць, Вольна й шчасна зажыць. Ды не ўчуў наш народ Гэты кліч з году ў год. А ў суседніх краёх Падымаўся, хто мог: І стары, і малы Йшоў на зоў грамавы, Новы шлях пракладаў, Будучыню каваў, Неумоўчна званіў, Што не ўмёр, яшчэ — жыў!.. Чаму ж ты не ўстаеш, К волі светлай не йдзеш? Ці ты волю забыў? Ці ўжо выбіўся з сіл? Ці напасці цябе Не завуць к барацьбе, Што цярпіш многа год, Мой гаротны народ?!

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.