Пан Лес

Сыс Анатоль

Жанр: Поэзия  Поэзия    1989 год   Автор: Сыс Анатоль 
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Пан Лес (Сыс Анатоль)
Автор: Сыс Анатоль 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1989 

Неапаленая купіна [1]

Калі я быў малы, дык часта думаў, чаму ў мяне маці такая старая і непрыгожая, а аднойчы адважыўся запытацца пра яе шнары на твары, якія глыбока ў душы любіў, якія тысячы разоў цалаваў.

— Ох, сынок мой! Гэта ж здарыўся пажар, і яшчэ з адной жанчынай абгарэлі крэпка. Жанчына тая памерла. I ў мяне былі абпаленыя і рукі, і грудзі, і твар… I была я цяжарная табою, сынок мой, і ўсе казалі, гэта я даведалася потым, што ці я памру, ці дзіця народзіцца мёртвым. Аж нарадзіла я цябе, сынок мой, жывенькага, толькі на твары была чырвоная плямінка. Я думала, сьлед ад пажару, аж аклямаўся ты трохі, і яна зьнікла, сынок мой. А была я прыгожая да пажару. Ды хіба ў непрыгожай маці мог нарадзіцца такі сынок мой?..

Як сьвятарны абраз, людзі вынесьлі маці з пажару, бы вужаку, маланку аддзёрлі ад белых грудзей, каб суцішыць пакуты, паклалі пад цёмную хмару і, каб смагу спатоліць, размову вялі аб вадзе, а яшчэ гаварылі: Пярун выбірае шчасьлівых. маці верыла людзям, на шчасьце, цяжарная мной, і шаптала замову: калюжыны — гадам вашывым, полю жытняму — дожджык, а рэчка — крывінцы маёй… Бы вужака, маланка смактала у полымя грудзі і плявала адрыжкі на самых прыгожых жанчын, Неапаленай Купіне — маці — маліліся людзі, і пачуў я ва ўлоньні: з пакуты народзіцца Сын… Неапаленай Купіне — маці — малюся адзінай, я ўсмактаў з малаком і любоў, і праклёны яе: хто плюе на жанчыну — той нелюдзь плюе на Радзіму, хто гандлюе сьвятыняй — той маці сваю прадае.

Алфавит

Похожие книги

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.