Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Жанр: Классическая проза  Проза    1984 год   Автор: Сент-Экзюпери Антуан де   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Сент-Экзюпери Антуан де 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1984 
Тэкст падаецца ў скарочаным выглядзе

I

Пагоркі пад крылом самалёта ўжо ўрэзвалі свае цёмныя контуры ў золата змяркання. Раўніны пачыналі струменіцца роўным зіхоткім святлом: у гэтай краіне яны раздорвалі сваё золата з такой жа шчодрасцю, з якой яшчэ доўгі час пасля зыходу зімы выпраменьваюць снежную белату. І лётчык Фаб'ен, які з крайняга поўдня Патагоніі вёў паштовы самалёт на Буэнас-Айрэс, пазнаваў надыход вечара па тых жа прыкметах, па якіх даведваюцца пра гэта воды гавані: па ціхамірнасці, па лёгкай хвалістасці, якая ледзь кратала ціхія аблокі. Фаб'ен быццам выходзіў на бязмежны, лагодны рэйд. Часам у гэтай цішы яму пачынала здавацца, што ён робіць нетаропкую прагулянку, што ён — пастух. Пастухі Патагоніі няспешна брыдуць ад статка да статка: Фаб'ен ішоў ад горада да горада — ён пасвіў гэтыя невялічкія гарадкі. Ён спатыкаў іх праз кожныя дзве гадзіны — гарады прыставалі на вадапой да берагоў рэк альбо мірна скублі траву на раўнінах. Часам, пасля соцень кіламетраў стэпавых прастораў, яшчэ бязлюднейшых, чым мора, ён пралятаў над адзінокім хутарам, які, здавалася, плыў яму насустрач па хвалях прэрыі, несучы на сабе груз чалавечых жыццяў; тады Фаб'ен, пагойдваючы крыламі, вітаў гэты карабель.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.