Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Ліст да заложніка

Сент-Экзюпери Антуан де

Жанр: Классическая проза  Проза    1984 год   Автор: Сент-Экзюпери Антуан де   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Сент-Экзюпери Антуан де 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1984 

І

Калі ў снежні 1940 года я апынуўся ў Партугаліі, каб адтуль дабрацца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Лісабон здаўся мне нейкім светлым і сумным раем. У тыя часы ўсюды толькі і размоў было што пра немінучае нашэсце, а Партугалія чаплялася за ілюзію ўласнага працвітання. Лісабон, які наладзіў самую бліскучую выстаўку з усіх, якія толькі былі ў свеце, усміхаўся нейкай трошкі хваравітай усмешкай: так усміхаюцца маткі, якія не маюць ніякіх вестак ад забранага на вайну сына і намагаюцца ўратаваць яго сваёй упэўненасцю: «Мой сын жывы, раз я ўсміхаюся…» Гэтак і Лісабон нібыта казаў: «Паглядзіце, як у мяне хораша, як спакойна і светла…» Увесь кантынент ціснуў на Партугалію накшталт дзікай гары, грознай сваімі ахвярнымі плямёнамі, але святочны Лісабон кідаў выклік Еўропе: «Хто пагаліцца на мяне, калі я прыкладаю столькі намаганняў, каб не хавацца! Калі я такі безабаронны!..»

Гарады маёй радзімы па начах былі колеру попелу. Я адвык ад асвятлення, і ў гэтай прамяністай сталіцы мне рабілася нейк ніякавата. Калі прадмесці акрыты цемрай, брыльянты за асляпляльна яркай вітрынай міжволі прыцягваюць увагу рабаўнікоў. Так і адчуваеш, як яны рыскаюць непадалёку. Я адчуваў, як над Лісабонам навісла ноч Еўропы, якая кішэла зграямі бамбардзіроўшчыкаў, быццам яны здалёк цікавалі за гэтым скарбам.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.