Роздумы

Aurelius Marcus Antoninus

Жанр: Философия  Научно-образовательная    Автор: Aurelius Marcus Antoninus   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Aurelius Marcus Antoninus 
Жанр: Философия  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 26 
Год:  

Уводнае слова

Прапанаваныя ўвазе беларускага чытача філязафічнага характару разважаньні Марка Аўрэліюса, пісаныя на грэцкай мове, - у нашым перакладзе, як «Роздумы» - першы раз былі выдадзеныя друкам Г.Ксыляндрам у Цігуры (сягодняшні Цюрых) у 1558 г. з лацінскім перакладам, з заўвагамі да тэксту і распадзелам на 12 кнігаў. Выданьне Ксыляндра абапіралася на Палятынскі тэкст.

З гэтае пары друк гэты стаецца асноваю для чарговых выданьняў у 1568, 1590, 1626 гг., пры чым, апошняе выданьне ўпяршыню ўводзіць распадзел кнігаў на параграфы. На працягу далейшых стагодзьдзяў на розных мовах зьяўляецца вялікая колькасьць новых выданьняў працы М.Аўрэліюса, якая стаецца помнікам сусьветнае літаратуры. «І па сягоньняшні дзень выданьне Ксыляндра мае значэньне ня толькі, як бібліёграфічная рэдкасьць, хоць-бы ўжо з тае прычыны, што тэкст Палятынскі, на якім яно абапіралася, можна ўважаць за беспаваротна згубленым, але нават адзін, які ацалеў і зьмяшчае ў сабе поўны тэкст твору імпэратара (Ватыканскі; а ў іншых тэкстах адно выняткі), знаходзіцца, паводля сьведчаньня Ёганна Сьціха, у вельмі нездавальняючым стане».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.