Шляхам жыцьця

Купала Янка

Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика    1913 год   Автор: Купала Янка   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Шляхам жыцьця ( Купала Янка)
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 34 
Год: 1913 

I. Бацькаўшчыне

*** Усяго па крысе…

Усяго па крысе, знойдзеце вы гэтта, — Пры сасе пры касе собрана за лета. Шчырым сэрцэм, душой складана ня-хітра, Знамо свой, не зь якой там «зьвёздкай», ці мітрай. Што-нібудзь мо’ ня так — прашу прабачэньня; Трудна ў рыхт — часу брак, мазаліста жменя. Мо’ і радасьць тут — госьць, больш нуды праклятай; Ось бярыце, што ёсьць, чым хата багата. Што у думках я меў, кепска даць ня браўся, Хоць, як скованы леў, туды-сюды рваўся… Людзі мруць, а ўсё ждуць багатшай уроды, Мо’ і к нам прыбягуць шчасьнейшыя годы. О тады сноп у сноп жніво нашэ будзе… Сотня коп, мільён коп… Дзівуйцеся людзі! А цяпер, што цяпер? — бывайце здаровы! Чэсьці дайце прымер для радзімых словаў.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.