Спеў аб Гаяваце

Лангфэла Гэнры

Жанр: Поэзия  Поэзия  Мифы. Легенды. Эпос  Старинная литература    1969 год   Автор: Лангфэла Гэнры   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Лангфэла Гэнры 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Мифы. Легенды. Эпос  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: 1969 

Ад перакладчыка

Паэма Генры Лангфэла «Спеў аб Гаяваце» па праву займае выдатнае месца сярод здабыткаў сусветнай паэзіі. З часу свайго з'яўлення (1855 г.) і да нашых дзён яна здзіўляе чытача магутнасцю паэтычных малюнкаў, свежасцю вобразаў, глыбінёй думкі.

Пабудаваная на аснове індзейскіх паданняў і легенд, глыбока народная па сваёй сутнасці, паэма ўваскрашае перад чытачамі светаўспрыманне першабытнага чалавека з яго амаль дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і высакароднасцю, жыццём і працай сярод вялікаснай нерушы навакольнай прыроды. Менавіта ў непасрэднасці светаўспрымання і светаадчування адзін з сакрэтаў паэтычнасці гэтай паэмы. Але не толькі ў гэтым яе вартасць. «Спеў аб Гаяваце» — гэта песня аб чалавечнасці, страсны заклік паэта да міру, да братэрства і дружбы паміж народамі.

Напісаная аб тым гістарычным часе, калі жыхары Еўропы ўпершыню ступілі на бераг Паўночнай Амерыкі, паэма не пазбаўлена трывогі за лёс індзейцаў, што апынуліся на мяжы першабытнага і капіталістычнага ладу і трапілі ў поўную залежнасць ад новых, не зразумелых ім грамадскіх сіл. Некалі карэнныя жыхары Паўночнай Амерыкі, загнаныя на горшыя землі, асуджаныя на выміранне, індзейцы ў наш час гінуць у рэзервацыях ад голаду і холаду. Ці не гэтую трагедыю старажытнага народа меў на ўвазе Лангфэла, калі, вуснамі Гаяваты, героя сваёй эпапеі, выказаў такое прадбачанне:

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.