Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Святло зямлі Неўрыда

Навасельцава Ганна

Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература    Автор: Навасельцава Ганна   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Навасельцава Ганна 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 10 
Год:  

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

СВЯТЛО ЗЯМЛІ НЕЎРЫДА

Міфалагічная аповесць

УСТУП

Вакол была цемрадзь, завешаная непрагляднымі шатамі ялін. Іх густыя, калматыя галіны, здавалася, плылі ў змроку. Плылі праз нямую прастору, праз вечныя чорныя ночы, плылі ў бясконцым акіяне часу... У іх цёмна-зялёных лапінках была скруха, роспач і туга гэтага бясконцага існавання. На іх шляху была шэрань няпамяці, горыч расcтання і адзінота. Але з чорнай зямлі прабіваўся да шатаў ялін кволы праменьчык святла, які іскрыўся надзеяй...

З шэрай няпамяці вечнага спачыну вяртаўся адзін. Як і ўсе, што спалі тут, ён быў неўрам. Яго вяла памяць сонца, якое некалі ён бачыў у гэтых шатах, пачуццё зямлі, па якой ён хадзіў, і гнеў апошняй бітвы, у якой ён загінуў. Гэта ён быў святлом у бясконцым змроку ночы, бо ён сніў пра вялікую агністую кветку — чару святла...

І прыйшла ў чорнай вечнасці шэрая гадзіна, калі агністае святло пыхнула, прасвятліўшы непраглядную ноч. Пыхнула і не згасла. Тады над зямлёй прагучаў адрыўны, прарэзлівы покліч Дзіва. Яго пачулі тыя, хто спазнаў таямніцы чараўніцтва. Дзіў. Чары пошуку. Трывога. Пра што ты сумуеш, мудры і вяшчунны Сын Сусветнага... Каму кажаш пра згубу... Над якім жыццём плачаш... Усевідушчы, бачыш ты праз чорныя хмары і цёмныя лясы, і ніхто не схаваецца ад твайго пільнага позірку. Хоць бы не да лепшага чарадзея ты быў пасланы. Творацца чары, якія павінны адкрыць тваю скруху, але хто цябе, непрадказальнага, спазнае. Цяжка зразумець цябе людскім смяротным чараўнікам. Баюць, толькі неўры калісьці цябе разумелі. Але таго яны не раскажуць: ніводнага даўно няма на зямлі. Згублена таямніца, і нязведаным застаецца шлях, шлях, па якім пойдуць за табою на Калінавы мост. Хто? Агнём і Вадой заклінаю, не плач пра мяне, Дзіў.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.