Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты Аповесьць “І я ад зьзяньня гэтага зьнямеў...” Дантэ. “Боская камедыя” – “Рай”. 1a. ...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шчасьце, пакуль яно ёсьць.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.