Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Дыкенс Чарльз   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Олівер Твіст ( Дыкенс Чарльз)
Автор: Дыкенс Чарльз 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 87 
Год:  

Чарльз Дыкенс

ОЛІВЕР ТВІСТ

Раман

Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне.

Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.

РАЗДЗЕЛ І

апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння

У адным горадзе, які са шматлікіх прычын лепш не называць і якому я не надам аніякага выдуманага наймення, знаходзіцца будынак, які ёсць амаль ва ўсіх гарадах, як вялікіх, так і малых, — працоўня. У гэтай працоўні ў той дзень і час, называць якія мне няма патрэбы, бо гэта не мае аніякага значэння для чытача на дадзенай стадыі апавядання, нарадзіўся смяротны, імя якога папярэднічае першаму раздзелу.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.