Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Аскепкі вялікага малюнку ( Алесь Аркуш)
Автор: Алесь Аркуш 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год:  

Алесь Аркуш

АСКЕПКІ ВЯЛІКАГА МАЛЮНКУ

Эсэ

Маё Жодзіна

ПЕРШЫ САМВЫДАЎ

Свой першы самвыдаў я зрабіў у Жодзіне. На дварэ стаяў 1983 год.

Вярнуўшыся з войска, я падаўся ў наргас. Як большасьць студэнтаў-жодзінцаў, езьдзіў на заняткі электрычкай. На першым курсе БДІНГ набыў просьценькую, самую танную друкарку «Москва» і вечарамі «перастукваў» сваю паэзію (на той час друкарку можна было мець ужо без рэгістрацыі ў органах). На пачатку 1980-х я належаў да кола маладых паэтаў, якія гуртаваліся вакол часопісу «Рабочая смена» (неўзабаве ён стаў «Парусом», а затым і зусім зьнік). Алеся Аркуша яшчэ не было, а Аляксандар Козік пісаў па-расейску. Сярод іншых «рабочасьменаўцаў» наперш згадваецца Вера Лойка, цяперашняя жонка вядомага паэта Леаніда Галубовіча. Яна, дарэчы, і дала мне адрас «вельмі таленавітага» хлопца зь вёскі Вароніна, зь якім я меў надзвычай інтэнсіўнае ліставаньне. Было гэта, праўда, пазьней – у 1986 годзе. Сама ж Вера пазнаёмілася зь «беларускім Рубцовым» толькі праз год у Маскве ў літінстытуце – у Белакаменнай яны й пабраліся шлюбам. У 1986-м у паветры ўжо лунаў дух «вызваленьня». У 1983-м сытуацыя была іншая.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.