Вяртанне

Аркуш Алесь

Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика    1988 год   Автор: Аркуш Алесь   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Вяртанне ( Аркуш Алесь)
Автор: Аркуш Алесь 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1988 

АБЛОКІ

Я за аблокамі сачыў І кожнаму даваў найменне. Цвяліў вятрыска далячынь — Імёнаў паскараў знікненне. Аблокаў большасць найхутчэй Знікала ў мройве далягляду. Як несла іх далоў з вачэй! Як гнаў вятрыска іх зацята! Імёны нішчыў ён, але У небе ўбачыў я аблокі. І як вятрыска ні шалеў, Яны трымалі дух высокі.

ДА НЕБА

Здароў, Груган! Ты — птах, я — чалавек. Дзе крылы у цябе — я маю рукі. Ты не крыўдуй на гэты несусветны здзек, — Прабач, я выдумляю ад пакутлівай дакукі. Лунай, Груган! Груган за неба паляліць. Яму за небам хопіць месца. А я радзіму буду сніць, Яна мне кропелькай здаецца. Ты пачакай мяне, Груган. Мы разам палялім да неба. Пачуем велічны арган, Пабачым — крылы ці патрэбны. І я здзіўлюся — звыкся сніць — Воч не стае Радзіму ахапіць!

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.