Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Жанр: Советская классическая проза  Проза    1992 год   Автор: Быкаў Васіль   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Трэцяя ракета ( Быкаў Васіль)
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: 1992 

1

Я ляжу ў акопе на разасланым шынялі і доўга гляджу ўгору, у сінюю бездань летняга неба. На паверхні ціха — ні стрэлу, ні выбуху, наўкола ўсе спяць; трохі далей, ля снараднай нішы, нехта моцна сапе, здаецца, вось-вось пяройдзе на храп. Дзень стаіць ветраны, спёка не дужа вялікая, сонца схавалася за бруствер і кіруе ўжо на захад. На беражку акопа матляецца-ляскоча аб высахлы ком чарназёму нейкая былінка, а над усім гэтым высока ў небе лётаюць буслы. Дзве вялізныя птахі, распластаўшы крылы, узнімаюцца ў самую высь і кружацца там, бы купаюцца ў сонечнай раздольнай прасторы. Ветраныя патокі, відаць, патроху адносяць іх убок, за камкаваты акопны бруствер, але яны, лена і важна перабраўшы крыламі, зноў вяртаюць сабе ранейшую вышыню і кружаць, кружаць там доўга.

Буслы часта з'яўляюцца тут у сонечныя надвячоркі, лятаюць і кружацца, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, трысняговую старыцу, лужок, каб палавіць спажывы, напіцца, а то і проста па буслінаму звычаю пастаяць у роздуме на адной назе. Але цяпер яны нікуды не могуць спусціцца, бо скрозь — ля старыц, у прырэчных балацявінах, на ўсіх лужках і дарогах — людзі. Не спраўляюцца буслы нагледзець што здатнае, як на зямлі пачынаюць грукатаць стрэлы — недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі, буслы палахліва кідаюцца прэч — адлятаюць на захад, некуды ў бок недалёкіх Карпат.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.