Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть    1979 год   Автор: Быкаў Васіль   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Пайсці і не вярнуцца (Быкаў Васіль )
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 31 
Год: 1979 

1

Ішоў снег. Белая гушчэча сняжынак коса неслася долу, з ціхім няспынным шолахам хутка засыпаючы сухую ад марозу траву, рудыя зараснікі асакі на балоце. Гладкімі плямамі браліся ўмерзлыя вадзяныя прагалы, якія, каб не пакідаць слядоў, старанна мінала Зоська. Але гэткіх прагалаў у траве было многа, спакваля яна зразумела, што нікуды ад іх не дзецца на гэтым імшыстым балоце, і пайшла наўпрост, не выбіраючы шляху. Дзе-нідзе яна неглыбока правальвалася ў мох то адной, то дзвюма нагамі, але да вады не даставала: за апошнія некалькі дзён балота няблага ўмерзла. Ці то ад завеі, ці ад хуткага набліжэння вечара балотна-лесавы прастор навакол усё болей рабіўся змрочны, няўтульны, хмурылася нізкае неба, поўнячы шчымлівай самотай і без таго неспакойную душу дзяўчыны. Толькі што выбраўшыся з зараснікаў, Зоська ўжо разы тры азірнулася, хаця ні ззаду і нідзе паблізу быццам не было нікога. Каб неяк пазбыцца кепскіх адчуванняў, яна спынілася, агледзелася, зняла з рук сподкі, пазмятала імі з мокрых плячэй снег, страсянула падол спаднічкі. Але не мінула і хвіліны, як снег зноў густа заляпіў ворс яе плюшавага сачка, і яна падумала, што дарма тут абтрасацца, лепей паберагчы сподкі, якія і без таго прамоклі наскрозь і не грэлі. Рукі ўсё болей зяблі, асабліва калі яна пераходзіла голыя, без кустоўя, прагалы балота, дзе мацней дзьмуў вецер і, здаецца, гусцейшы рабіўся снег, які нямала шкодзіў ёй у гэтай дарозе. Тыя, што пасылалі яе, спадзяваліся на чорную, без слядоў, сцяжыну, — яшчэ дзве гадзіны назад не было ніякай завеі, зямля ляжала скрозь голая і ўмерзлая, праўда, надта хмурылася сцюдзёнае неба, але гэтаю восенню яно амаль заўжды хмурылася. I цяпер гэты снег…

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.