Дэман

Лермантаў Міхаіл

Жанр: Русская классическая проза  Проза    Автор: Лермантаў Міхаіл   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Лермантаў Міхаіл 
Жанр: Русская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

М. Ю. ЛЕРМАНТАЎ

ДЭМАН

Перакладчык: Якуб Колас

Усходняя аповесць

Частка I I Журботны Дэман, дух выгнання, Блукаў над грэшнаю зямлёй, І дум аб светлым яго ранні Над ім снаваўся тлумны рой Аб днях, калі ў харомах света Ён жыў, шчаслівы херувім. Калі вандроўніца камета З усмешкай яснаю прывета Любіла памяняцца з ім; Калі праз вечныя туманы Ён, веды прагнучы, сачыў, Як ходзяць зорак караваны, У багнах неба плывучы; Калі ён верыў і любіў, Шчаслівы першы сын тварэння, Не ведаў злобы і сумнення, І не пужаў душу яго Вякоў бясплодных рад панылы, І многа-многа, ды ўсяго І ўспомніць не было ў ім сілы.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.