Салавей

Бядуля Змітрок

Жанр: Повесть  Проза    2000 год   Автор: Бядуля Змітрок   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Салавей ( Бядуля Змітрок)
Автор: Бядуля Змітрок 
Жанр: Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 22 
Год: 2000 

Частка I

1. Спевы салаўя

Вясна.

Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу.

Салоўка спявае.

Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку?

Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі.

Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў вершы рамантычна настроеным юнакам. Істужкаю гэтых вершаў можна аплятаць галу зямлі, як гліняны гляк дротам. Калі не верыце — папрабуйце!

Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку?

Яна вясной атуляе музыкай наш бярэзнік, брызгае ў месячную павуціну гучным вадаспадам разнастайных трэляў.

Тады здаецца, што зоркі падаюць у хмызняк і звіняць срэбрам і шклом.

Тады здаецца, што салаўіная песня застывае на лузе кроплямі расы, дыяментамі радасных слёз.

Тады здаецца…

Кожнаму ўсё па-свойму здаецца.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.