Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Жанр: Классическая проза  Проза  Роман    1996 год   Автор: Бёль Генрых   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Бёль Генрых 
Жанр: Классическая проза  Проза  Роман   
Серия:  
Страниц: 56 
Год: 1996 

1

Ён прачынаўся, як толькі маці сярод ночы ўключала вентылятар, хоць гумавыя лопасці круціліся амаль бязгучна: прыглушанае гудзенне і час ад часу перапынак, калі ў лопасцях заблытваўся край гардзіны. Тады маці з ціхай лаянкай уставала з ложка, вызваляла гардзіну і заціскала яе паміж дзверцамі кніжнай шафы. Абажур лямпы быў з зялёнага шоўку — вадзяністая зелень, а праз яе — жоўтыя промні, і яму здавалася, што чырвонае віно ў шклянцы на тумбачцы каля ложка маці вельмі падобнае на чарніла: цёмная, цягучая атрута, якую яна пацягвае маленькімі глыткамі. Маці чытала, курыла і зрэдку адпівала глыток.

З-пад прыплюшчаных павек ён назіраў за ёю, не варушачыся, каб не прыцягнуць яе ўвагі, і праводзіў позіркам дым цыгарэты, што цягнуўся да вентылятара; паветраны струмень усмоктваў і крышыў белыя і шэрыя воблакі, а затым мяккія зялёныя лопасці перамолвалі іх і выкідвалі прэч. Вентылятар быў вялікі — такія стаяць у магазінах — дабрадушны буркун, ён за некалькі хвілін ачышчаў паветра ў пакоі. Тады маці націскала кнопку на сцяне там, дзе над ложкам вісеў фотаздымак бацькі: усмешлівы юнак з люлькай у роце, занадта малады, каб быць бацькам адзінаццацігадовага хлопчыка; бацька быў такі ж малады, як Луіджы з кафэ Генэля, як нясмелы маленькі новы настаўнік, значна маладзейшы, чым маці, а яна выглядала гэтак жа, як і маці іншых дзяцей, ніколькі не маладзейшай. Бацька — гэта ўсмешлівы хлопец, але вось ужо на працягу некалькіх тыдняў хлопчык бачыць яго ў сне зусім не такім, як на партрэце, — журботна паніклы чалавек сядзіць на чарнільнай кляксе, быццам на воблаку, твару ў яго няма, але ён плача, таму што чакае ўжо мільён гадоў; на ім мундзір, але без знакаў адрознення і без ордэнаў; гэты прышэлец раптоўна ўварваўся ў сны хлопчыка, зусім іншы, чым яму хацелася б бачыць бацьку.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.