Я цёмнай ночкай мроіў…

Рэмарк Эрых Марыя

Жанр: Рассказ, Проза  2013   Автор: Рэмарк Эрых Марыя 
Я цёмнай ночкай мроіў…
Автор: Рэмарк Эрых Марыя 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 
Вы, снежаньскія ночы 1917-га! Вы, ночы ў лазарэце, поўныя стогнаў і абрывістых крыкаў! Што значаць успаміны пра вас сёння, у часіну, якую ліхаманіць ад прагі да вайны і неміралюбства! Яшчэ не ўсё забылі, што ўзнікала тады з бруду і шэрасці, зноў зніклі гады, калі зямля атрымала больш крыві, чым дажджу? Вы, ночы, у якія змрочнымі таварышамі ўсім былі мучэнне і смерць, туга па радзіме і смерць! Вы, ночы, над якімі зіхаціць МІР НА ЗЯМЛІ, як віна і жалоба! Вас нельга забываць, вашая перасцярога ў гэтыя дні смуты не павінная быць занядбаная! Ніколі! Чырвоны цагляны будынак шпіталя высока засыпала снегам, вецер грукаў у вокны, бляклае святло лямпаў на калідорах ледзь цеплілася, у трубах замерзла вада, а побач са мной у палаце, на падушках, падсунутых пад параненую спіну, ужо тыдзень паміраў унтэр-афіцэр Герхарт Брокман.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.