Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Сказ пра Робін Гуда
Автор: Фінемар Джон 
Жанр: Детские приключения, Детские, Повесть, Проза 
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 1991 
Раздзел першы Як Робін Гуд зрабіўся разбойнікам Аднойчы, даўным-даўно, у тую пару, калі Англіяй правіў першы кароль з дынастыі Плантагенетаў — Генрых II, па Шэрвудскім лесе шпарка ішоў рослы, дужы, ладны юнак у кароткай зялёнай куртцы і такіх жа штанах у абліпку, з сіняй шапачкай на галаве. Цераз плячо ў яго быў перакінуты вялікі лук, на баку вісеў калчан з доўгімі стрэламі, а на поясе кароткі паляўнічы нож. Высокі юнак выйшаў на паляну, акаймаваную векавымі дубамі. Раптам ён спыніўся. Па паляне імкліва прамчаўся статак п лямістых аленяў. Адной рукой юнак схапіўся за лук, другая рванулася да калчана, але ён стрымаўся, не дазволіў сабе выхапіць стралу. Ён ведаў: тут каралеўскі лес і алені належаць каралю. За забойства хоць аднаго каралеўскага аленя чалавек можа паплаціцца жыццём. А бывала і горш: чалавеку выколвалі вочы і так страшна нявечылі, што смерць здавалася яму жаданым збавеннем.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.