Ручнік з пеўнямі

Булгакаў Міхаіл

Жанр: Советская классическая проза  Проза    Автор: Булгакаў Міхаіл   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Булгакаў Міхаіл 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Калі чалавек не ездзіў на конях глухімі селавымі дарогамі, то расказваць мне яму пра гэта няма чаго: усё роўна ён не зразумее. А таму, хто ездзіў, і напамінаць не хачу.

Скажу коратка: сорак вёрст, што аддзяляюць павятовы горад Грачоўку ад Мур'еўскай бальніцы, ехалі мы з вазаком маім роўна суткі. І нават да дзіваты роўна: у дзве гадзіны дня 16 верасня 1916 года мы былі каля апошняй крамы, што вылезла на самы край гэтага цудоўнага горада Грачоўкі, а ў дзве гадзіны пяць мінут 17 верасня таго ж 1916 года я стаяў на ўтоўчанай, змярцвелай і панылай ад вераснёўскага дожджыку траве на двары Мур'еўскай бальніцы. Быў у мяне такі выгляд: ногі скасцянелі, і аж да таго, што я міжволі, тут жа, на двары, перагортваў у памяці старонкі падручнікаў, паныла сілячыся прыпомніць, напраўду існуе, ці мне гэта прытрызнілася ўчора ў сне ў вёсцы Грабілаўцы, што бывае хвароба, пры якой у чалавека касцянеюць мышцы? Як яе, праклятую, завуць па-латыні? Кожная з мышцаў гэтых балела нясцерпна, нагадваючы боль зубоў. Пра пальцы на нагах гаварыць не трэба, — яны ўжо не варушыліся ў ботах, ляжалі пакорліва, былі падобны на драўляныя куксы. Прызнаюся, што, ахоплены маладушнасцю, я праклінаў ціхенька медыцыну і сваю заяву, пададзеную пяць гадоў таму назад рэктару ўніверсітэта. Зверху ў гэты час сеяла, як праз сіта. Паліто маё набрыняла, як губка. Пальцамі правай рукі я дарэмна сіліўся ўхапіцца за ручку чамадана і нарэшце плюнуў на мокрую траву. Пальцы мае нічога не маглі трымаць, і зноў мне, нашпігаванаму рознымі вучонасцямі з цікавых медыцынскіх кніжак, успомнілася хвароба — паралюш. «Паралізіс», — з адчаем і чортведама навошта сказаў я сам сабе ў думках.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.