Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Жанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза    1975 год   Автор: Фраерман Рувім   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Фраерман Рувім 
Жанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 18 
Год: 1975 

I

Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі.

Дзяўчынка лавіла фарэль.

Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным. Яна часта адводзіла яго ўбок і глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялі над самай ракой.

Паветра было яшчэ светлае, і неба, абмежаванае гарамі, здавалася сярод іх раўнінай, ледзь азоранай захадам.

Але ні гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, ні гэтае неба не вабілі яе зараз.

Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга. Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць. І яна заспявала. Спачатку ціха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.