Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Жанр: Современная проза  Проза    1996 год   Автор: Олдрыдж Джэймс   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Олдрыдж Джэймс 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 39 
Год: 1996 

Раздзел першы

Рой Мак-Нэйр дакладна ведаў, дзе выберацца з лесу, таму не затрымаўся, калі трапіў на закінутую лесавозную дарогу. Каржакаваты і дужы, мускулісты і рухавы, які выкаціўся з кустоў, як бочка, якую не спыніць. Рой не запаволіў хаду і на цяжкім пад'ёме па лысым граніце, проста згорбіўся пад цяжарам грузу, каб даць палёгку кароткім і дужым нагам. Справіўшыся з пад'ёмам, ён падняў галаву і хутка акінуў вокам тое, што назвалася пасёлкам Сэнт-Элен.

Гэтая купка раскіданых па наваколлі будынкаў была прыціснута і, можна сказаць, раздушана ляснымі і гранітнымі масівамі, якія цесна прыпіралі яе да пустога берага возера Гурсы. Пазіраючы на пасёлак, Рой усміхаўся — найперш Сент-Элену, але і ад згадкі пра тыя дні, калі ён бываў на гэтым схіле са сваім сябрам Джэкам Бэртанам. Калі б Джэк знаходзіўся зараз побач з ім, Рой кіўнуў бы абыякава ў кірунку Сент-Элена і прамовіў бы з выклікам: «Усё яшчэ трымаецца, Джэк. Усё яшчэ трымаецца!» На гэта Бэртан адказаў бы пагардліва: «Гэты горад будзе стаяць тут і пасля таго, як памрэш ты, Рой, яшчэ доўга пасля таго, як ты памрэш і цябе пахаваюць».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.