Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Автор: Гашак Яраслаў 
Жанр: Юмористическая проза, Юмор 
Серия:  
Страниц: 39 
Год: 1931 
Разьдзел І Прыкрыя прыгоды для Швэйка ў цягніку У адным з купэ другой клясы хуткага цягніка Прага-Чэскія Будэйовіцы ехала трое пасажыраў: паручнік Лукаш, насупраць яго пажылы, спрэс лысы пан і нарэшце Швэйк. Гэты ціха стаяў каля дзьвярэй і з павагай выслухваў чарговы струмень кленічаў з вуснаў паручніка, які, ня гледзячы на прысутнасьць лысага цывільнага, усю дарогу крычаў на Швэйка, што ён жывёліна ці нешта накшталт гэтага. Справа была пусьцяковая, гутарка ішла пра колькасьць куфэркаў, за якімі павінен быў наглядаць Швэйк. — «Куфэрак укралі!» — грымеў на Швэйка паручнік. — Як у цябе толькі язык паварочваецца, нягоднік, мне пра гэта дакладваць!

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.