Беларусь

Броўка Пятрусь

Жанр: Классическая проза  Проза    1943 год   Автор: Броўка Пятрусь   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Броўка Пятрусь 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1943 

Пятрусь Броўка

Беларусь

Паэма

І Зямля Беларусі! Бары і дубровы, Жытнёвае поле, шаўковы мурог, У промнях рабіны заход вечаровы, Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы I ў шумных прысадах істужкі дарог. Зямля Беларусі! Вачамі азёраў Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпаных кроплямі рос. Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны. Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах, Гамоняць пра гэта бары-байкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, І Турава сцены, і шум Белавежы, І роднага Мінска сівыя муры.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.