Мама Му будуе дамок

Нурдквіст Свэн

Жанр: Современная проза  Проза    2012 год   Автор: Нурдквіст Свэн   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Мама Му будуе дамок ( Нурдквіст Свэн) Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, - думала яна. “Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціць скрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла. - Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, - сказала яна. – Вось ужо ён узрадуецца! ХЛОП-ХЛОП-БУМ. Гэта прыляцеў Крумкач! - Прывітанне, Крумкач! – сказала Мама Му. - Здароў, Мама Му, - павітаўся Крумкач. - Хадзі, я табе нешта пакажу, - паклікала яго Мама Му і пайшла да дрэваў, што раслі за кароўнікам. - Ды бачыў я ўжо гэта ўсё...
- прабурчэў Крумкач.
– Што там у цябе ізноў? - Му-у, гэта вельмі прыгожа, - сказала Мама Му. – Вось пабачыш!
- Во! – сказала Мама Му і зірнула ўгару. – Глядзі! - Во? – здзівіўся Крумкач. – Ты хацела паказаць мне звычайнае дрэва? У мяне шмат справаў! І няма ні хвіліны, каб глядзець абы на што. - Але зірні вунь туды, Крумкач. Паглядзі ўважлівей і ты ўбачыш, што там зрабілі дзеці. - Што?! – спытаў Крумкач. – Куча дошак? Навошта гэтыя дзеці зацягнулі столькі дошак аж на самае дрэва?! - Гэта ж дамок, Крумкач. - Дамок вунь там? - Так, - сказала Мама Му. – Дзеці такія разумныя. Яны распілавалі дошкі ды збілі іх цвікамі. І дамок гатовы! Му-у, які прыгожы. - І нічога ён не прыгожы, - запярэчыў Крумкач. - Але кар-р! – закрычаў Крумкач. – Яны сыходзяць! Цяпер, калі дамок ужо збудаваны, яны не могуць сысці! - А можа ім трэба дахаты? – разважліва сказала Мама Му. - Дахаты! – абурыўся Крумкач. – Нельга вяртацца дахаты, толькі збудаваўшы дамок. Трэба ім карыстацца! Заўсёды будуюць, каб мець, а не проста, каб будаваць. - А цяпер я хачу пабудаваць дамок, - сказала Мама Му. Крумкач не паверыў сваім вушам: - Дамок? – паўтарыў ён. - Му-у, - сказала Мама Му. – Дамок. На дрэве. - На дрэве? – перапытаў Крумкач. – Не, не, не! Ён пачаў гаварыць вельмі павольна і выразна: - Ты карова, Мама Му. Паўтарай за мной: “Я – карова. Каровы не лазяць па дрэвах і не будуюць дамкоў”. Паўтарай. - Я хачу пабудаваць дамок. Крумкач пачаў ізноў, яшчэ павольней: - Не! Слухай уважліва і паўтарай: “Каровы. Не. Будуюць. Дамкоў”. Давай. - Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі. - А дзе карова возьме дошкі? – спытаў Крумкач. - Здаецца, дзеці пакінулі колькі дошак, - сказала Мама Му. - А што гэта там!? – закрычаў Крумкач. - Малаток, Крумкач. Трэба ўзяць малаток і … - Але ж ты карова! Каровам не патрэбны малаток. - Так, патрэбны, калі яны будуюць дамкі. Крумкач схапіўся за галаву: - Але ж каровы не будуюць дамкоў! - Трэба біць пасярэдзіне, каб патрапіць ў цвік, - сказала Мама Му. - Але, паслухай! – закрычаў Крумкач. – У цябе ж няма ніводнай рукі! У цябе чатыры нагі. У цябе няма чым трымаць малаток. Крумкач заплюшчыў вочы: - У яе атрымалася! – прашаптаў ён. Мама Му лупіла малатком і выглядала вельмі задаволенай. Яна спявала: - Па цвіку, па цвіку, па цвіку ку-ку, ку-ку. Яна азірнулася, каб паглядзець, ці атрымалася забіць цвік. - Я больш не магу гэтага бачыць, - сказаў Крумкач. – У мяне алергія на кароў, якія забіваюць цвікі. Чырвань высыпала па ўсім целе. Я захварэў. Я паляцеў дахаты.

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.