Бары-бэры

Някляеў Уладзімір

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ БАРЫ-БЭРЫ Апавяданне Аляксей Сяўко працаваў некалі з Вадзімам Кашыным у адным праектным інстытуце, дзе абодва яны масты праектавалі і абодва пазнаёміліся са сваімі жонкамі, Любай ды Алёнай, у той час яшчэ нявестамі. І вось днямі Алёна, жонка Сяўко, пачула ад Любы, жонкі Кашына, што той доўга і цяжка хварэў, ляжаў у шпіталі, адкуль яго выпісалі, бо ён безнадзейны - няхай дома памірае. «Як гэта - няхай дома памірае?..» - не зразумеў Аляксей жонку, а тая адмахнулася: «Скуль я ведаю, Люба так сказала! Мне бары-бэры...» Алёна ад усяго, што ты ёй ні скажы, адмахваецца, махальшчыца... Усё ёй бары-бэры. Гэта Аляксей павінен быў заўважыць яшчэ тады, калі яны ў праектным інстытуце пазнаёміліся, але не заўважыў. Ажаніўся, двое дзяцей. Сын і дачка. Сын нібыта й не дурны, у бацьку, дык цяпер пазнавата заўважаць, што жонка ад усяго адмахваецца. Не той перыяд. Яны, Сяўко і Кашын, абодва вяселлі, Аляксея з Алёнай і Вадзіма з Любай, як адно адгулялі. Так і ўдвая танней, і ва ўсім астатнім удвая выгадней было. Вось тады, на тым адным на двух вяселлі, яны дамовіліся сябраваць і ўсім, што будуць мець, дзяліцца.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.