Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Ланцуг
Автор: Федарэнка Андрэй 
Жанр: Современная проза, Проза, Повесть 
Серия:  
Страниц: 42 
Год: 2012 
Аповесці Ланцуг Аліне I Лета, каля дзесяці гадзін раніцы, а ў кабінеце хірурга 14-й Мінскай клінічнай бальніцы Стэльмаха гарэла святло — на дварэ з самай ночы сеяўся цёмны, халодны дождж… Кабінет знаходзіўся на першым паверсе старога, з тоўстымі сценамі і маленькімі, нізкімі вокнамі будынка, таму добра было чутно, як вада патокам бяжыць па асфальтавай дарожцы і сцякае ў люк пад акном. Па шыбах паўзлі звілістыя кроплі, у адчыненую фортку з двара залятала халодная імжа, і, здавалася, нават старыя клёны ў бальнічным дворыку, на які глядзела адзінае акно кабінета, неяк пагорбіліся, апусцілі пад гэтай няспыннай макрэчай рукі-галіны і ўжо самі не вераць, што цяпер — самае лета, ліпень, стаміліся чакаць лагоднага сонца і сабраліся толькі жаўцець і пакрысе засынаць… Усярэдзіне кабінет быў утульны і невялікі: два сталы, паміж сталамі — высокая бальнічная шафа-сервант, збоку каля дзвярэй, у кутку, умывальнік, насупраць сталоў, каля сцяны, абкладзенай ад падлогі на метр кафельнай пліткаю, — кушэтка, два крэслы; ад дзвярэй да акна — дарожка, зашорганая нагамі так, што ні колеру, ні ўзору вызначыць немагчыма… Сам Стэльмах, Іван Змітравіч яго звалі, у белым пакамечаным халаце, тоўсты, вялікі, у акулярах, з сівой шчоткай жорсткіх нават на выгляд валасоў, сядзеў за сталом, што бліжэй да акна, і пераглядаў карткі хворых; другі, асістэнт Стэльмаха, нядаўні выпускнік медыцынскага інстытута Яўген Вінярскі, стаяў побач і курыў у адчыненую фортку. Гэта быў высокі прыгожы хлопец гадоў дваццаці васьмі, падобны тварам да дзяўчыны — тым больш падобны, што доўгія чорныя валасы ў яго былі гладка зачэсаны і на патыліцы перацягнуты гумкаю. На ім таксама быў белы халат, і калі Вінярскі паварочваў галаву, чорная дзявочая каса матлялася па белых плячах. Ён курыў, пасля кожнай зацяжкі падносячы цыгарэту да меднай попелкі-чарапашкі» і збіваючы попел доўгім указальным пальцам з дагледжаным, акуратна падпіленым ружовым пазногцем — па адных гэтых яго пальцах з пазногцямі можна было заключыць, з якой ён сям’і, як выхаваны, як гадаваўся, як жыве і чым цікавіцца цяпер.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.