Заходнікі

Далідовіч Генрых

Заходнікі
Автор: Далідовіч Генрых 
Жанр: Советская классическая проза, Проза, Роман 
Серия:  
Страниц: 43 
Год: 1994 
1 — Не ведаю, хлопча, добра я раблю ці не, але мушу сказаць, — прамовіў дзядзька Францішак, калі выбраліся з лесу і запыніліся каля пагонкі. — На тваю Марысю пазырквае Кураглядаў… Гэта не была для Сцяпана навіна. Марыся расказвала яму — і ўжо не раз, — што той, за вочы Курашчуп, на пачатку года загаворваў гулліва ды непрыстойна, а цяпер пачаў нахабна заступаць дарогу, хапаць за рукі і абы-што шаптаць на вуха. Надоечы Марыся мусіла ўжо не толькі прыкрыкнуць, але нават і злосна адштурхнуць ды прыстрашыць, што паскардзіцца мужу. Пачуўшы, што пра гэта пачалі ўжо вось гаварыць людзі, Сцяпан уздрыгнуў, але змаўчаў (як і ўсе ў радні, быў не пыхкі і не вельмі гаваркі). Сцяў губы, прыплюшчыў вочы, адвёў позірк ад недалёкай, за вярсту, сцішанай пад высокімі голымі ліпамі роднай вёскі і зірнуў убок: на блізенькі зялёна-цемнаваты акраек лесу і на цярушліва-хмарнае неба, каб, можа, туды — у сыр-бор ды ў халаднаватую высь — адпусціць свой раптоўны сардэчны боль ці адтуль, з вечнай мудрасці, узяць крыху супакаення для занылай душы. — Я не хачу, нават баюся, каб ты, хлопча, што благое падумаў, а то, крый божа, распусціў дома рукі, — увесь светлы дзень, калі працавалі ў лесе, дзядзька амаль маўчаў, толькі зрэдку загадваў, што і як рабіць, а цяпер вось загаманіў і павёў гутарку асцярожна, не сваім гучным, цвёрдым, а нібы нясмелым ды не зусім шчырым голасам. — Каб было што, дык ужо ўсе паласкалі б зубы. Ды, кажуць, ён круціцца са сваёй сакратаркаю. Сцяпан зноў не абзыўнуўся.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.